2021 г. — 75 гадоў з часу стварэння народнага тэатра Брэсцкага дома культуры чыгуначнікаў (1946)
Самадзейны тэатральны калектыў пры прафкаме Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў створаны ў 1946 г. Арганізатар і першы кіраўнік — Аляксей Максімавіч Самараў (1904–1977), заслужаны артыст БССР (1963), у 1947–1977 гг. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца характарных і камедыйных роляў.
2019 г. — 50 гадоў з часу стварэння агітацыйна-мастацкай брыгады «Грамадзянін» Брэсцкага вытворчага дывановага аб’яднання (1969)
Брэсцкі дывановы камбінат у 1960-я гг. быў маладым прадпрыемствам, якое паспяхова працавала і развівалася. За 1968 г. было выраблена 1148 тыс. кв. м дывановых вырабаў. Калектыў складаў каля 1300 чалавек. Для работнікаў камбіната быў адкрыты клуб, які знаходзіўся ў веданні прафсаюзнага камітэта. Тады на прадпрыемствах ствараліся самадзейныя мастацкія калектывы рознага напрамку: ансамблі песні і танца, харавыя і тэатральныя калектывы, мастацкія агітбрыгады. У 1969 г. на дывановым камбінаце была створана агітацыйна-мастацкая брыгада «Чаўнок». Першым яе кіраўніком быў П. Міховіч.